Толькі дзе ты...?
Як ты там? Можа ты сумуеш? Табе цяжка дыхаецца і не спіцца спякотнымі начамі, і ты слухаеш як праязджае апошні трамвай ці тралейбус. Твая душа і сэрца стаміліся ад адзіноты, а абыякавасць людзей, што цябе акаляюць, балюча раніць цябе; ці так гэта? Я сёння першы раз падумаў пра цябе, мая мілая! Падумаў, ну як ты там адна, такая далёкая, але вельмі блізкая. Што бачыла гэтым летам? Што ты слухаеш у сваім плэеры? Ці ела ты ўжо мядовую дыню? Якая ў цябе парфума?
Вось бы нам пакупацца разам у Прыпяці! Я цябе чакаю… Толькі дзе ты…? Я вельмі хачу пабачыць твае вочы і кончыкамі пальцаў дакрануцца да тваіх плячэй. Я цябе шукаю…
